Location:

United States

Description:

Тутэйшыя зразумеюць

Language:

Belarusian


Episodes
Ask host to enable sharing for playback control

ШІЛ #4 | УСЯ БАЗА праграмавання з ШІ / Красавік 2026

4/17/2026
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту! Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання! СПАСЫЛКІ 👉 Прэзентацыя з выпуска: https://docs.google.com/presentation/d/1TrnhPa9ORIlqXDr4g8HRG7lLI4sTBU-bb-9K3qhubFw/edit?usp=sharing 👉 Збор на аплату хостынгу для канала: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:52 Базы праграмавання са ШІ ў 2026 годзе 2:44 Хто такі Аляксей Картыннік: itbeard.com і беларускамоўныя падкасты 5:37 Тэорыя: што такое інтэлект і як вучыцца ШІ 11:04 Нейрасеткі — гэта не ШІ? Разбіраемся ў тэрмінах і маркетынгу 13:56 Гісторыя ШІ: ад алгарытмаў Аль-Харэзмі да Ады Лаўлайс 16:48 Алан Цюрынг, архітэктура Фон Неймана і першыя вылічальныя сістэмы 19:23 Станаўленне Data Science і «бацькі» сучаснага ШІ 22:03 Гонка за AGI і ASI: чаму ўсе хочуць замяніць чалавека 26:34 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і «забараняючы» AI Act у Еўропе 30:21 Агляд вендараў ЗША: OpenAI, Anthropic, Google і xAI (Grok) 35:13 Кітайскія мадэлі: чаму DeepSeek і Qwen захапілі свет 38:45 Беларускі след у сусветным штучным інтэлекце 42:08 Пытанні з залы: пра вагі (weights), файл-мадэлі і кошт навучання 48:11 ТОП-3 мадэлі для кода: Claude 4.6 Opus, GPT 5.4 і Gemini 3.1 54:04 Бэнчмаркі і Chatbot Arena: як зразумець, хто лепей праграмуе 1:01:19 Агляд AI-First IDE: Cursor, Windsurf, Antigravity і кітайскі Qoder 1:08:44 Тэрмінальныя асістэнты (Warp) і PR-агенты для аўтаматызацыі GitHub 1:15:37 Прамт-інжынірынг памёр? Пераходзім да кантэкст-інжынірынгу 1:19:12 Spec Driven Development (SDD): MD-файлы як інструкцыі для агентаў 1:25:28 Усё пра кантэкст: механізм Attention, токены і прычыны галюцынацый 1:33:08 Пяць узроўняў працы са ШІ: ад аўтадапаўнення да бэкграўнд-агентаў 1:39:10 Model Context Protocol (MCP) — новы стандарт інтэграцый ад Anthropic 1:41:58 Сабагенты і скілы: распаралельванне задач унутры чата 1:45:17 Праграмаванне голасам: інструменты EVY.app і Whisper Flow 1:48:01 ШІ ў браўзерах: як Arc Browser дапамагае чытаць дакументацыю 1:50:02 Майстар-клас па Cursor: рэжымы Ask, Plan і Agent 1:59:56 Мадэлі, якія «думаюць» (Thinking effort): як працуе Max Mode 2:05:35 Індыксацыя праекта і падключэнне знешняй дакументацыі ў Cursor 2:10:32 Бяспека: рызыкі агентаў, уразлівасці бібліятэк і ШІ-вірусы 2:18:03 Як бяспечна ўкараніць ШІ ў кампанію: сертыфікацыя SOC 2 ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #шілаба #праграмаванне

Duration:02:19:40

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #44 | Сорамныя пытанні пра Біблію навукоўцы: Пяцікніжжа, існаванне Ісуса, Маісей на Дзвіне

2/10/2026
Сёння размаўляем пра тэму, якая стагоддзямі выклікае спрэчкі, захапленне і тысячы пытанняў - біблейскую гісторыю. Адразу прызнаюся: я як вядучы ў гэтай тэме зусім не эксперт (мякка кажучы). Таму маё заданне сёння - задаваць "сорамныя" пытанні і спрабаваць не заблытацца ў запаветах, пакуль нашая госця будзе ратаваць выпуск сваімі ведамі. І гэта не проста госця - гэта падкастэрка і кандыдатка гістарычных навук, якая абараніла дысертацыю па гісторыі старажытных габрэяў і ведае пра Стары Запавет літаральна ўсё - Ганна Дзягель. Мы паглыбімся ў свет бібліістыкі і паспрабуем зразумець, як навуковы падыход суіснуе з верай і ці магчыма быць аб’ектыўным, вывучаючы свяшчэнныя тэксты. Пагаворым пра тое, чаму Біблія - геніяльная літаратура, як яе збіралі, чаму Стары Запавет такі вялікі, а Новы - такі канцэнтраваны, і чым паміж сабой падобныя рэлігіі свету. Налівайце гарбату, сядайце зручней - будзе цікава! НАВІГАЦЫЯ 0:00 Ці можа вернік быць аб'ектыўным даследчыкам рэлігіі? 10:05 Супярэчнасці паміж Бібліяй і навукай: узрост чалавецтва і Зямлі 13:24 Эвалюцыя светапоглядаў: міфалагічны, рэлігійны і навуковы 15:40 Народная Біблія: чаму Маісей пераводзіў яўрэяў праз Заходнюю Дзвіну? 22:17 Крыніцазнаўства: як пазабіблейскія тэксты пацвярджаюць Біблію 27:37 Міф пра Біблію як самую старажытную кнігу 33:21 Пачатак выпуска. Прадстаўленне 36:03 Што такое біблейская гісторыя? 38:37 "Габрэі" ці "яўрэі": як правільна па-беларуску? 40:34 Традыцыйная яўрэйская адукацыя: хедэр, бар-міцва і іешыва 44:31 Чаму рэлігійнае жыццё яўрэяў пабудавана вакол тэксту? 48:11 Іўдаізм як нацыянальная рэлігія і канцэпцыя "Бога месца" 54:28 Біблеістыка 59:51 Гісторыка-крытычны метад і арганізаваны скептыцызм 1:06:54 Што з'яўляецца гістарычнай крыніцай і ці лічыцца ёю Біблія? 1:12:58 Склад Бібліі: Стары Запавет, Новы Запавет і Танах 1:16:44 "Песня песняў" Саламона: эратычная паэзія ў каноне 1:23:32 Што за разбурэнне Першага храма 1:40:24 Хасідызм: новы накірунак іўдаізму з тэрыторыі Беларусі і Украіны 1:42:47 Новы Запавет: універсалізм апостала Паўла 1:45:51 Калі насамрэч нарадзіўся і жыў гістарычны Ісус? 1:49:47 Чаму ў Рымскай імперыі пераследавалі хрысціян? 1:56:30 Месіянскія ідэі ў іўдаізме: вызваліцель з роду Давіда 2:07:22 Паняцце "неканона": што не ўвайшло ў афіцыйную Біблію 2:12:12 Што такое апокрыфы і чаму іх называюць «таемнымі ведамі»? 2:14:27 Ці можна верыць перакладам Бібліі? 2:28:40 Розніца ў канонах праваслаўных і каталікоў 2:30:45 Біблейская археалогія: пошукі Ноевага каўчэга і рэальныя раскопкі 2:38:11 Сувязь іслама з іўдаізмам і хрысціянствам 2:42:47 Ці ёсць сувязь паміж Бібліяй і ўсходнімі рэлігіямі (будызм, індуізм)? 2:49:53 Ці існавала Вавілонская вежа насамрэч? 2:53:32 Адам і Ева 2:55:24 Юда і Іуда 3:02:11 Ці праўда, што Біблію пастаянна перапісвалі ў палітычных мэтах? 3:04:44 Актуальная біблейская крытыка: каго чытаць сёння? 3:10:40 Чаму мы ведаем «пра Біблію», але не чытаем саму Біблію? 3:14:02 З якіх кніг лепш пачаць знаёмства з Бібліяй свецкаму чалавеку? 3:20:01 Гісторыя Ганны: як дзяўчынка з вёскі зацікавілася старажытнымі габрэямі 3:27:11 Шлях да беларускай мовы і асаблівасці заходнепалескай гаворкі 3:30:54 Што такое быць беларусам 3:38:01 Ці цёмны лёс у беларусаў? СПАСЫЛКІ 👉 Падкаст "Так склалася гістарычна": https://www.youtube.com/channel/UCJXyczqGVhTux0CRnB6O2Ww 👉 Плэйліст з выпускамі падкаста "Так склалася гістарычна" пра рэлігію: https://youtube.com/playlist?list=PLKMH6Y8k0JI5YBRYpde-5Wp6pDcNCgoPh&si=wcTGANAgO74TfIOm 👉 Выпуск падкаста "Так склалася гістарычна" пра іўрыт: https://youtu.be/-Mav_h9wojc?si=qvyNgNx35ytS6T1V 👉 Збор на аплату хостынга для "Цёмнага Лёсу": https://t.me/tribute/app?startapp=g49P ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #біблія #біблеістыка

Duration:03:42:15

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык

2/1/2026
Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу. НАВІГАЦЫЯ 0:00 Разагрэў 3:43 Знаёмства 13:32 Чаму абраў менавіта гумарыстычны кірунак 18:57 Гісторыя беларускай агучкі 30:38 Чаму агучвальшчыкі дзеляцца на суполкі 33:31 Супрацоўніцтва з прафесійнымі акторамі 38:35 Аднагалосая, двухгалосая і шматгалосая агучка: у чым розніца 41:24 Як адбываецца працэс запісу і мантажу 44:02 Дубляж супраць закадравай агучкі 46:44 Праца перакладчыка: як укласці тэкст у таймінгі 50:11 Дзе глядзець беларускую агучку 56:49 Чаму беларускай агучкі няма на папулярных пірацкіх сайтах 59:48 Шлях на Netflix: чаму гэта амаль немагчыма для беларусаў 1:04:02 Балючае пытанне аўтарскага права 1:12:21 Чым агучка кніг адрозніваецца ад кінаагучкі 1:16:46 Ці трэба быць філолагам, каб добра агучваць? 1:20:30 Як стаць «даберам»: з чаго пачаць і які софт патрэбен 1:25:51 Тэхнічны працэс: апрацоўка голасу, кампрэсія і эквалайзер 1:29:56 Што такое «дакінг» і як выразаць голас з арыгінала праз ШІ 1:37:21 Жалеззе: мікрафоны і навушнікі 1:54:13 Колькі каштуе праца прафесійнага перакладчыка 1:57:22 Размеркаванне роляў у шматгалосцы 2:11:16 Колькі атрымліваюць даберы і чаму перакладчыкі заўсёды ў «шакаладзе» 2:16:15 Колькі каштуе агучка 2:19:15 Будучыня агучкі і пагроза ад штучнага інтэлекту 2:28:06 Наркамаўка ці Тарашкевіца? 2:41:03 Мара Вожыка 2:43:31 Найлепшыя беларускія агучвальшчыкі 2:46:36 ТОП фільмаў па-беларуску 2:49:45 Рубрыка «PG P_rn»: пра п_рнапародыі і «Олафа-млынара». 2:54:55 Ці будзе беларуская агучка «50 адценняў шэрага»?. 3:01:24 Пра пераход на беларускую мову 3:10:09 Што такое такое быць беларусам? 3:16:57 Ці цёмны лёс у беларусаў? СПАСЫЛКІ 👉 Канал Вожыка: @vozh_voice 👉 Канал CIKAVINKA: @cikavinka 👉 Першы Гікаўскі: @piersyhikauski 👉 Гайд па агучцы ад Вожыка: https://hill-motion-877.notion.site/19250ec4b34c80108298e331dfec8fad?pvs=74 👉 Падтрымаць Вожыка: https://linktr.ee/vozhyk 👉 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support ДЗЕ ГЛЯДЕЦЬ БЕЛАРУСКАЕ 🔸 Belmult: https://belmult.online 🔸 Чытанка на ноч: https://t.me/night_readings_s_s 🔸 Кінакіпа: https://kinakipa.site 🔸 Screenka: https://screenka.com 🔸 Baravik: https://baravik.org 🔸 Anibel: https://anibel.net 🔸 Лагодны Цмок: https://la-cmok.me ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #агучка #вожык

Duration:03:20:22

Ask host to enable sharing for playback control

ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след

1/19/2026
Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту! Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет! СПАСЫЛКІ 👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support 🔸 Каласы пад сярпом ШІ: https://youtube.com/@UCSO8xV9As73w8Zr3K5PHqZA 🔸 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai 🔸 Канал Кірыла Валошына: https://t.me/by_startups 🔸 BelGLUE: https://aclanthology.org/2025.acl-long.25 🔸 Дапамагчы стварыць беларускую версыю HumanityLastExam: https://sophisticated-question-answering-human-baseline.streamlit.app/?id=random10 🔸 Даследванне Оксфардскага універсытэта: https://oxfordinsights.com/ai-readiness/government-ai-readiness-index-2025 🔸 Пастанаўленне "Лічбавая Беларусь": https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500793 НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ: навошта ведаць «базу» 6:12 Геапалітыка ШІ: ЗША, Кітай і Еўропа 7:21 OpenAI: лідар рынку і пытанне «адкрытасці» 10:25 Anthropic: выхадцы з OpenAI і этычны ШІ 12:38 Google DeepMind: навука, Gemini і Нобелеўская прэмія 14:41 Meta і xAI 15:47 Кітай: BAT (Baidu, Alibaba, Tencent) і фенамен DeepSeek 18:22 Z.ai 19:55 Іншыя кітайскія гульцы 21:03 Еўропа: Mistral AI і рэгуляванне 22:15 Hugging Face — галоўная бібліятэка для ШІ 23:05 Што ў Расіі: ізаляцыя і ваенныя робаты 26:27 Дзяржаўны падыход у Беларусі: нізкія рэйтынгі і новая праграма 32:16 Беларуская навуковая супольнасць: бэнчмаркі BelGLUE і Humanity's Last Exam 34:07 Беларускі сінтэз маўлення і праект Donar.by 36:22 «Голас» — беларускамоўная разумная калонка 37:35 Жалеза: гегемонія Nvidia і канкурэнты (Google, Amazon, AMD) 40:38 Робататэхніка: Boston Dynamics, Figure AI, Tesla, Unitree 42:56 Пра Cursor 43:52 Пошук будучыні: Perplexity 44:27 Графіка: Stability AI і Midjourney 45:23 «Хросныя бацькі» ШІ (Бенжыа, ЛеКун, Хінтан) 51:14 «Хросная маці» ШІ: Фей-Фей Лі і World Labs 52:52 Каманда OpenAI (былая і цяперашняя): Альтман, Брокман, Мураці, Суцкевер 56:08 Андрэй Карпаты — галоўны папулярызатар 57:02 Дарыё Амадэй (Anthropic) і Дэміс Хасабіс (DeepMind) 58:32 Маск, Цукерберг і Джэнсан Хуанг (Nvidia) 1:00:02 Ліза Су (AMD) — сваячка кіраўніка Nvidia? 1:01:08 Беларусы ў сусветным ШІ: Дзяніс Ярац і поспех Perplexity 1:04:05 Стваральнікі MSQRD Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар, іх новы праект Aimation 1:05:58 Пра канал Кірыла Валошына 1:06:53 Заключэнне ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #шілаба #пантэон

Duration:01:11:08

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі

1/14/2026
Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць па-беларуску прасцей, чым дома, і чаму ў беларусаў насамрэч зусім не цёмны лёс. Распавядаць пра ўсё гэта будзе Аляксандр Клюеў, адміністратар беларускай Вікіпедыі, праграміст, перакладчык і студэнт беларускай філолагіі ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча, што ў Познані, Польшча. СПАСЫЛКІ 👉 Збор на аплату хостынгу: https://t.me/tribute/app?startapp=g49P 👉 Падтрымаць падкаст: https://itbeard.com/support 👉 Сайт Аляксандра: https://plagamedicum.github.io 🔸 Выпуск пра пераклад Balduru's Gate III: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ 🔸 Выпуск пра Эсперанта: https://youtu.be/LldBmmvBFes 🔸 OSTIS AI: https://github.com/ostis-ai НАВІГАЦЫЯ 0:00 Вяртанне падкаста «Цёмны лёс» 1:05 Пра госця 2:43 Дапамога каналу 5:50 Гісторыя нікнэйма «Plagomet» 6:54 Біяграфія: Віцебск, мары пра археалогію і стварэнне гульняў 10:23 Паступленне ў БДУІР: чаму менавіта штучны інтэлект? 13:36 Вучоба: тэхналогія OSTIS, Prolog і камп'ютарнае мовазнаўства 22:46 Падзеі 2020 года: стварэнне стачкама, затрыманне і адлічэнне 26:07 Пераезд у Польшчу 30:36 Універсітэт Адама Міцкевіча 40:33 Навошта палякам беларуская філалогія? 46:24 Чый Адам Міцкевіч? 49:25 Шлях у Вікіпедыю: ад чытача да адміністратара 56:20 Рэпрэсіі супраць вікіпедыстаў і крызіс адміністратараў 1:00:42 Як працуе Вікіпедыя 1:02:04 Прынцып «Правіць можа кожны» і чаму гэта не зусім праўда 1:06:40 Дагледжаныя і недагледжаныя версіі артыкулаў 1:11:15 Вандалізм: хто і як хутка яго прыбірае 1:15:00 Што такое «пясочніца» і як ствараць новыя артыкулы 1:19:55 Як дасягаецца кансэнсус і вырашаюцца спрэчкі 1:21:42 Сцюарды, Мета-вікі і глабальнае кіраванне 1:28:30 Тэхнічны бок: MediaWiki, фонд Wikimedia і законы ЗША 1:38:35 Стварэнне беларускай Вікіпедыі 1:45:54 Чаму існуюць дзве беларускія Вікіпедыі 1:51:38 Пра «акадэмічны» і «класічны» правапіс 1:57:46 Фанетыка супраць марфалогіі: як мы пішам і чуем 2:05:24 Палітычная афарбоўка розных версій Вікіпедыі 2:13:47 Супрацоўніцтва паміж раздзеламі 2:19:50 Ці магчымае аб'яднанне дзвюх Вікіпедый? 2:22:00 Нейтральнасць і крыніцы: што рабіць з дзяржаўнымі СМІ 2:33:40 «Беларусь» vs «Белоруссия»: гісторыя вайны правак 2:45:06 Чаму выкладчыкі не любяць Вікіпедыю 2:52:42 Артыкулы за грошы і піяр 2:56:55 Чаму не варта пісаць артыкул пра самога сябе 3:01:30 Што матывуе валанцёрыць і траціць час на Вікіпедыю 3:05:50 З чаго пачаць рэдагаваць 3:09:34 Гісторыя пераходу на беларускую мову 3:14:21 Будучыня беларускай лацінкі 3:21:03 Пераклады праграм, гульняў і выкарыстанне ШІ 3:35:50 Валанцёрства ў OpenStreetMap 3:51:21 База беларускіх IT-тэрмінаў і праблема ўніфікацыі 4:02:14 Чаму ў Беларусі сорамна гаварыць па-беларуску, а за мяжой — не 4:19:32 Ці цёмны лёс у беларусаў? 4:23:14 Улюбёнае слова ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔻 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Твітар: https://x.com/ciomnylos #цёмнылёс #вікіпедыя #мова

Duration:04:25:44

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #41 | Як здзейсніць кругасветнае падарожжа за тры гады / У госьціках Саша Гойшык

1/12/2026
Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння мы разам з Сашам Гойшыкам падарожнічаем праз яго трохгадовую кругасветку: ад вучобы ў Салігорску і жыцця ў Вроцлаве — да прыгод у Афганістане, Венесуэле і Паўднёвай Амерыцы. Саша дзеліцца гісторыямі пра допыты талібамі, сустрэчы з мусульманамі, беларусамі ў розных кутках свету — ад Новай Зеландыі і Аўстраліі да Арабскіх Эміратаў і Ганконга. Мы абмяркоўваем падрыхтоўку да падарожжаў, рызыкі і нечаканыя сітуацыі, культуру каўчсёрфінгу, а таксама разважаем, што значыць быць беларусам за мяжой і ці сапраўды наш лёс такі цёмны. НАВІГАЦЫЯ 0:00 Едзем 1:21 Прыехалі! 6:33 Пра адукацыю: Салігорск — Вроцлаў 16:15 Вяртанне ў Польшчу 20:30 Калі і як з’явілася мара пра кругасветнае падарожжа 22:22 Пра падрыхтоўку да вандроўкі 30:36 Як Сашу абрабавала паліцыя ў Венесуэле 38:40 Допыт у афганскім Талібане 56:21 Кандагарская тэкстыльная фабрыка 1:00:55 Як Сашу прымушалі прыняць іслам 1:08:03 Блогеры ў Афганістане 1:11:22 Як заставацца на сувязі і дзе хаваць грошы 1:18:20 Пра правы кіроўцы 1:20:15 Як вывучыць іспанскую за некалькі тыдняў 1:25:35 Скутар на 22 тысячы кіламетраў 1:28:42 Чаму так мала Паўднёвай Амерыкі 1:30:35 Пра Гватэмалу 1:31:55 Пра стасункі і сяброўства 1:37:55 “Цікавыя” беларусы Арабскіх Эміратаў 1:41:43 Як абіраць людзей у вандроўках і пра культуру каўчсёрфінгу 1:44:09 Гісторыя з Ганконга 1:48:33 Каўчсёрфінг не для інтравертаў? 1:53:11 Беларусы Новай Зеландыі і гісторыя з беларускамоўным хлопчыкам 1:55:25 Што з Афрыкай і якія планы 1:57:00 Пра выступы і кнігу 1:59:05 Беларусы Аўстраліі 2:03:35 Ці можна быць беларусам па-за Беларуссю 2:10:37 Ці лёгка быць беларусам за мяжой 2:13:25 Не самая лепшая Еўропа 2:19:58 Хто такія Беларусы 2:21:56 Ці цёмны лёс у беларусаў СПАСЫЛКІ 🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support 🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos 🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com 🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos 🔸 Падтрымаць Сашу: https://buymeacoffee.com/valacuga 🔸 Саша ў FB: https://www.facebook.com/zaza.gashek 🔸 Саша ў Instagram: https://www.instagram.com/alex_valacuga 🔸 Артыкулы Сашы на Белсаце: https://belsat.eu/87259660/alyaksandr-gojshyk 🔸 Артыкулы Сашы на Люстэрцы: news.zerkalo.io/search/?str=гойшик 🔸 Увесь маршрут вакол света: https://www.travellerspoint.com/map/#/trip/1531252 ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos 🔻 Падтрымаць канал: https://itbeard.com/support #цёмнылёс #ваколсвету #сашагойшык

Duration:02:26:29

Ask host to enable sharing for playback control

ШІЛ #2 | Як ствараецца ШІ-музыка: ад ідэі да паўнавартаснага трэку па-беларуску без музычнай адукацыі

1/12/2026
УВАГА! Гэта аўдыё-стужка з відэа-выпуску на Ютубе. Некаторыя моманты патрабуюць прагляду відэа, таму вось вам смасылачка на арыгінал: https://youtu.be/1vvA4KQhCdo У другім выпуску з рубрыкі "ШІ-лаба" я распавяду і пакажу, як ствараць якасную музыку цалкам праз ШІ — без музычнай адукацыі і за невялікія грошы. Разгледзім прыклады стварэння асобнага гурта на мовах, якімі мы не валодаем, паглядзім, як нараджаўся «Родны Флоў» на беларускай мове, даведаемся, як рабіць тэксты, музыку і нават відэакліпы, цалкам выкарыстоўваючы магчымасці ШІ і ўласную фантазію! Нягледзячы на тое, што для выкарыстання інструментаў з відэа не патрэбная музычная адукацыя, музыкам яно таксама будзе карыснае. Даражэнькія, з вашым бэкграўндам і такімі інструментамі вы здольныя ствараць сапраўды неверагодныя рэчы — я ў гэтым упэўнены! Спадзяюся, гэта відэа дапаможа з’явіцца большай колькасці якаснай музыкі на роднай мове. 😊 НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 7:24 План 7:50 Што мы мелі два гады таму 9:25 Тэорыя 52:06 Вялікі спіс ШІ-сэрвісаў 53:10 Сэрвісы: праца з тэкстам 58:55 Сэрвісы: генерацыя музыкі 1:05:10 Сэрвісы: генерацыя відэа 1:07:12 Сэрвісы: сінхраніцазыя вуснаў 1:09:37 Сэрвісы: праца з графікай 1:20:20 Практыка: стварэнне нямецкамоўнага фэнтазі-метал гурта DunkelSaga 2:01:08 Практыка: стварэння "Роднага Флоў" - беларускамоўнай музыкі ды кліпа 3:08:52 Колькі гэта каштавала 3:11:24 Пра праблемы этычнага кшталту 3:37:30 Пра мае праекты і дзе слухать пра ШІ па-беларуску СПАСЫЛКІ 🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support 🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos 🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com 🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos 🔹 Guslee Bel: https://www.tiktok.com/@guslee.bel 🔹 Падкаст "Каласы пад сярпом ШІ": @kalasyai 🔹 Беларускамоўны твітар vkl.world: https://vkl.world 🔹 Суполка ШІ-аматараў у Тэлеграме: https://t.me/belarusai 🔹 Маё відэа пра ШІ двухгадоваў даўніны: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8 🔹 DunkelSaga: @dunkelsaga 🔹 Трэк "Родны Флоў": https://youtu.be/NhXtu1ftRSA 🔹 Трэк "Мужык-беларус": https://youtu.be/2fU6GJlxBV0 🔹 Прэзентацыя: https://docs.google.com/presentation/d/1ZEaWeDm1i7gzHne7QT18QSt5bouKxSZjcLIN9TsbTHc/edit 🔹 ChatGPT: https://chatgpt.com 🔹 Suno: https://www.suno.ai 🔹 Sync.so: https://sync.so 🔹 Flow (Veo 3): https://sync.so 🔹 Nano Banana: https://aistudio.google.com/apps/bundled/pixshop?showPreview=true&showAssistant=true #цёмнылёс #беларускае #штучныінтэлект

Duration:03:43:52

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #40 | Чым займаюцца АНЕСТЭЗІЁЛАГІ ды РЭАНІМАТОЛАГІ / На мяжы жыцця і смерці

1/12/2026
Сёння, у апошнім у 2025 годзе выпуску, размаўляем з Алесем Юрковым пра яго прафесійны занятак — анестэзіялогію і рэаніматалогію. Пра тое, як Алесь прыйшоў у медыцыну, як вырашыў ратаваць жыццё, пра пераезд у Няметчыну і пра фантастыку, пра падрабязнасці прафесіі і пра надзвычайныя выпадкі. У выпуску будзе шмат непрыемных момантаў, але якія раскрываюць сутнасць дзейнасці Алеся. Усіх з надыходзячымі святамі і прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊🎄 СПАСЫЛКІ 🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support 🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos 🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com 🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #анастэзіялогія #рэаніматалогія

Duration:03:57:28

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #39 | Эпоха Сігмара і новы лад сусвету / Warhammer Fantasy Battle

1/12/2026
Сканчваем знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle размовай з Алесем Юрковым пра Эпоху Сігмара, бягучы стан сусвету, расстаноўку сіл, асноўныя падзеі гэтай эпохі, пра гульні, стужкі ды кнігі сусвету. Прыемнага прагляду і праслухоўвання, спадарства! 🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy 🔸 Алесь у Instagram: https://www.instagram.com/bi_space_wolves 🔸 Падкаст "Худо не было": https://hugo-nebula.transistor.fm 🔸 Усе выпускі пра Warhammer: https://www.youtube.com/playlist?list=PLtx7QasAY_-YYfTfs8EP5PPB08fMupEWz НАВІГАЦЫЯ 0:00 Тызер 1:35 Пачатак 34:55 Гульні і стужкі сусвету 1:05:50 Літаратура па сусвете УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER FANTASY BATTLE 🔹 Частка №1 - База сусвету і гісторыя Старога Свету: https://youtu.be/BAeGKVYibAY 🔹 Частка №2 - Канец Часоў: https://youtu.be/5V_xQWfAeN4 🔹 Частка №3 - Эпоха Сігмара:https://youtu.be/-tiGRQ1MmsM ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/-tiGRQ1MmsM 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/39 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фэнтэзі #warhammer

Duration:01:11:13

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #38 | Канец Часоў і падзенне Старога Свету / Warhammer Fantasy Battle

1/12/2026
Працягваем знаёміцца з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння будзем размаўляць пра Канец Часоў - падзея ў гісторыі сусвету Warhammer Fantasy Battle, якая скончыла эпоху Старога Свету і распачала Эпоху Сігмара. 🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy 🔸 Алесь у Instagram: https://www.instagram.com/bi_space_wolves 🔸 Падкаст "Худо не было": https://hugo-nebula.transistor.fm 🔸 Усе выпускі пра Warhammer: https://www.youtube.com/playlist?list=PLtx7QasAY_-YYfTfs8EP5PPB08fMupEWz НАВІГАЦЫЯ 0:00 Тызер 0:30 Пачынаем 0:56 Якія былі нагоды да Канца Часоў? 9:20 Пачатак Канца Часоў 58:40 Затраўка пра Эпоху Сігмара УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER FANTASY BATTLE 🔹 Частка №1 - База сусвету і гісторыя Старога Свету: https://youtu.be/BAeGKVYibAY 🔹 Частка №2 - Канец Часоў: https://youtu.be/5V_xQWfAeN4 ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/5V_xQWfAeN4 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/38 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фэнтэзі #warhammer

Duration:00:59:59

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #37 | База сусвету Warhammer Fantasy Battle ды гісторыя Старога Свету

1/12/2026
Распачынаем нашае знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння разам з аматарам фэнтэзі Алесем Юрковым будзем разбірацца ва ўсіх акалічнасцях фэнтэзійнай Вахі: паглядзім на фізыку і істот сусвету, даведаемся пра асноўныя падзеі з гісторыі Старога Свету. 🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy 🔸 Алесь у Instagram: https://www.instagram.com/bi_space_wolves 🔸 Падкаст "Худо не было": https://hugo-nebula.transistor.fm 🔸 Усе выпускі пра Warhammer: https://www.youtube.com/playlist?list=PLtx7QasAY_-YYfTfs8EP5PPB08fMupEWz НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 1:22 Знаёмства з Алесем 4:40 Як з'явіўся Warhammer Fantasy Battle 9:30 Пра сувязь з Warhammer 40k 11:55 Стары Свет і Эпоха Сігмара 16:36 Як ствараецца лор 20:47 Як Алесь прыйшоў да Вархамеру 24:00 Генры Кавіл 26:26 Як тлумачыцца сходства 40к і Fantasy Battle 27:17 Таймінг і памеры сусвету 29:10 Тут толькі магія? 32:50 Хаос і Богі Хаоса 34:47 Старажытныя, сланы і яшчаралюды 37:15 Істоты сусвету: эльфы, людзі, гномы, вампіры і г.д. 39:37 Гісторыя Старага Свету 2:03:27 Затраўка пра Канец Часоў УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER FANTASY BATTLE 🔹 Частка №1 - База сусвету і гісторыя Старога Свету: https://youtu.be/BAeGKVYibAY 🔹 Частка №2 - Канец Часоў: https://youtu.be/5V_xQWfAeN4 ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/BAeGKVYibAY 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/37 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фэнтэзі #warhammer

Duration:02:05:05

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #36 | Гравітацыйныя хвалі, тэорыя адноснасці ды тэлескоп Эйнштэйна

1/12/2026
Сёння размаўляем пра гравітацыйныя хвалі, спецыяльную і агульную тэорыі адноснасці ды тэлескоп Эйнштэйна. Госця выпуску - Ганна Марозава, Product Project Engineer ды інжынерка, якая працавала над тэлескопам Эйнштэйна. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊 ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/FXBy_erUN8c 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/36 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз Revolut: https://revolut.me/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Старонка у web-сеціве: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #гравітацыя #фізыка

Duration:02:09:47

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #35 | Дэфібрылятар СПЫНЯЕ СЭРЦА? Штучнае дыханне непатрэбна? / Гаворым пра першую дапамогу

1/12/2026
Сёння размаўляем разам з інструктарам па першай дапамозе Рыгорам пра тое, што трэба ведаць, каб дапамагчы чалавеку ў небяспечных абставінах. Што рабіць перш на перш, як спыніць крывацёк, пад якую музыку рабіць масаж сэрца, чаму дэфібрылятар ёсць паўсюль, ці можна атрымаць крымінальную адказнасць за дапамогу пацярпеламу і шмат чаго яшчэ. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊 МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ 🔹 Ролік пра рэанімацыю: https://www.youtube.com/watch?v=DUaxt8OlT3o 🔹 Ролік пра першую дапамогу пры страце прытомнасці: https://youtu.be/xquvs9v-iTY 🔹 Як праходзяць трэнiнгi: https://youtube.com/shorts/pHg0tA8lrQU 👉 Курсы ў Беларусі, якія рэкамендуе Рыгор: https://instagram.com/firstaid.by 👉 Для замовы трэнінгу ў Польшчы ці Літве пішыце Рыгору: https://t.me/gri_by НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 0:30 Пра госця 1:55 Хто такі фельдшар 4:30 Практыка фельдшара-акушэра 5:51 Чым адрозніваецца першая дапамога ад медыцыны 7:30 Першае сутыкненне Рыгора з першай дапамогай 12:15 Навошта вучыцца першай дапамозе ўсім 13:40 Што такое першая дапамога 16:15 Якія могуць быць небяспекі? 23:30 Пра бяспеку асабістую 24:30 Хуткія забойцы: крывацёк і адсутнасць дыхання 25:15 Лужа крыві - што рабіць? 27:03 Як спыніць крывацёк 29:05 КУПІЦЕ ПАЛЬЧАТКІ! 36:47 Праблемы з дыханнем 42:40 Адсутнасць дыхання 49:20 Што можна рабіць, калі чалавек падавіўся 1:02:30 Як рабіць непрамы масаж сэрца 1:06:55 Пра дэфібрыляцыю 1:12:57 Пра юрыдычную адказнасць 1:15:05 Як замовіць кансультацыю Рыгора ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/UmpnV0H4eT0 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/35 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз Revolut: https://revolut.me/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Старонка у web-сеціве: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #першаядапамога #дэфібрылятар

Duration:01:19:41

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #34 | Гульні і творы па сусвете Warhammer 40k

1/12/2026
Гэта апошняя частка па сусвете Warhammer 40k, у якой мы паразмаўляем пра настольныя і відэагульні, а таксама пра мастацкія творы вакол Warhammer 40k. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №5 - Творы і гульні з сусвету: https://youtu.be/BXQfeIlPZsU ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/BXQfeIlPZsU 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/32 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer

Duration:01:31:08

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #33 | Эсперанта: планавая мова, якая жыве! / Гісторыя стварэння і развіцця Эсперанта

1/12/2026
Сёння разам з эсперантыстам Раманам Ралько мы будзем паглыбляцца ў свет мовы эсперанта: ад гісторыі яе стварэння і развіцця, да падабенства з беларускай мовай і чытання беларускіх вершаў на эсперанта. Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры і сяброўкі! 😊 НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 0:45 Аб выпуску 2:34 Прадстаўленне Рамана 8:20 Як прыйшоў да эсперанта і беларускай моваў 25:04 Пра Людзвіза Зэменгофа 30:44 Падабенства беларускай і эсперанта 40:45 Як змянялася мова 1:20:33 Развіццё мовы пасля другой сусветнай вайны 1:25:00 Пра канферэнцыі ды кам'юніці 1:31:50 Адкуль назва 1:33:18 База мовы 2:00:35 Хто такія сучасныя беларусы 2:02:41 Улюбёнае слова па-беларуску СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ 🔹 Тэлеграм Рамана: https://t.me/flavaj_vivoj_gravas 🔹 Эсперантамоўны канал Рамана: https://youtube.com/@eternakrokodilanto5263 🔹 Беларускамоўны канал Рамана: https://youtube.com/@ДзікіябалотыБеларусі 🔹 Падручнік мовы эсперанта па-беларуску: https://esperanto.dyskurs.be 🔹 Канал сябра Рамана: https://youtube.com/@veotri 🔹 Канал пра жыццё ў Вэнэзуэле: https://youtube.com/@jezer1329 🔹 Канал эспэрантыста з Аўстраліі: https://youtube.com/@Evildea 🔹 Расейскамоўны канал пра вывучэнне эспэранта: https://youtube.com/@EstuEsperanto 🔹 Канал пра вывучэнне эспэранта, толькі на ангельскай: https://youtube.com/@ExploringEsperanto 🔹 Канал з музыкай на эспэранта: https://youtube.com/@vinilkosmo 🔹 Плэйліст з музыкай музыка https://youtube.com/playlist?list=PLH-QtIehu7gBfNsHMDDL0PsSQ3iZ7LxZR&si=RAr3fzV6lXoawY34 🔹 Загрэбскі метад (эспэранта за 12 дзён): https://esperanto12.net 🔹 Шматмоўны сайт для вывучэння эспэранта: Lernu.net 🔹 Падручнік Колкера для расейскамоўных: https://www.esperanto.mv.ru/Lernolibro/index.html 🔹 Найбуйнейшы эспэранта-чат ў тэлеграме: https://t.me/Esperantujoo 🔹 Сайт з рознымі тэматычнымі чатамі ў тэлеграме: telegramo.org 🔹 Сэрвэр у дыскордзе: https://discord.gg/esperanto 🔹 Міжнародны кангрэс сёлета ў жніўні ў Швэнтоі: https://ijk2024.tejo.org 🔹 https://t.me/novajxojIJK2024 ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/LldBmmvBFes 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/33 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #belarus #esperanto

Duration:02:05:38

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #32 | Храналогія Warhammer 40k: ад Старых і Ктан да сучасных падзей

1/12/2026
Сёння вас чакае поўннае паглыбленне ва ўсе асноўныя падзеі Warhammer 40k: ад Бойкі ў Нябёсах, Старых і Ктан, да сучасных падзей сусвету. Гэта бадай што галоўны выпуск серыі, дзеля якога рабіліся папярэднія. Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/0RywjHVrUoY 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/32 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer

Duration:02:22:04

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #31 | Дата-аналітык, які пераклаў Balduru's Gate III з дапамогай ШІ

1/12/2026
Cёння гаворым пра тое, як спадар Зміцер aka Маленькі Зянон пераклаў 230 000 радкоў гульні Baldur's Gate III на беларускую. Акрамя таго, паразмаўляем пра штучны інтэлект, пра Лондан, пра data science і аналітыку дадзеных. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, даражэнькія! 😊 СПАСЫЛКІ 🔹 Твітар Зміцера: https://twitter.com/zmiecer 🔹 Рэпазіторый з перакладам: https://github.com/Trasiankus/bg3-belarusian 🔹 Переклад: https://www.nexusmods.com/baldursgate3/mods/7207 🔹 Выпуск пр ML: https://youtu.be/NcrGtMTvhxQ 🔹 Беларускі Мастадон: https://vkl.world 0:00 Уступ 1:04 Прадстаўленне Зміцера і лекторый Масаракш 14:14 Як перакладаўся Baldur's Gate III 1:04:44 Data Engineering & Data Analytics 1:45:50 Ці цёмны лёс у беларусаў 1:46:47 Улюбёнае слова па-беларуску ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/rI_QUVMO7JQ 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/31 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #baldursgate3

Duration:01:50:51

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #30 | Істоты сусвету Warhammer 40k / Оркі, Альдарі, Некроны, Тау, Тыраніды і Богі

1/12/2026
Сёння вы даведаецеся пра гісторыю асноўных рас, засяляючых сусвет Warhammer 40k: Оркі, Альдарі, Некроны, Імперыя Тау, Тыраніды і Богі Іматэрыўма. Пагаворым пра іх вытокі, узаемаадносіны адно з адным і з Імперыумам Чалавецтва. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 0:00 Прадстаўленне 4:33 Альдарі - эльфы ў сусвеце Вахі 32:41 Некроны і вайна ў нябёсах 57:37 Оркі - грыбы 1:17:31 Імперыя Тау 1:25:39 Тыраніды - сусветная халера 1:43:04 Старыя і Богі ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/30 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer

Duration:01:57:17

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #29 | Імперыўм Чалавецтва / Імператар, Прымархі, легіёны і Касмадэсантнікі

1/12/2026
Працягваем паглыбляцца ў сусвет Warhammer 40k! Сёння размова пойдзе пра гісторыю стварэння і існавання Імперыўма Чалавецтва, пра Імператара і прымархаў, пра касмадэсантнікаў і легіёны. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету Warhammer 40k: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 0:00 Прадстаўленне 1:50 Кароткае апісанне Імперыўма Чалавецтва 3:40 Хто такі Імператар Чалавецтва і як ён з'явіўся 10:45 Станаўленне Імператарам 13:50 Адэптус Кустодус 17:35 Прымархі, Астартэс, легіёны, аб'яднальныя войны і Імперскія Ісціны 42:50 Вялікая Здрада, Хорус, Залаты Трон і "смерць" Імператара 1:06:10 Пра касмадэсантнікаў 1:20:42 Інквізіцыя 1:24:43 Прымарысы 1:29:22 Касмадэсантнікі Хаосу 1:31:40 Культ Імератара 1:36:04 Як кіруецца Імперыя пасля смерці Імператара 1:38:45 Сквоты ці касма-гномы 1:41:55 Крыху пра тэхніку Імперыўма 1:50:00 Што пачытаць ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/29 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer

Duration:01:52:18

Ask host to enable sharing for playback control

ЦЛ #28 | База сусвету Warhammer 40k / Як з'явіўся сусвет і гісторыя Тэрры, Варпу і Хаоса

1/12/2026
Пачынаем другі сезон Цёмнага Лёсу з серыі эпізодаў па сусвету Warhammer 40k! Гэта найбуйнейшы фантастычны сусвет, які інтэнсіўна развіваецца больш за 30 гадоў. Разам з маім госцем Міхаілам мы паспрабуем паслядоўна распавесці вам аб усіх галоўных падзеях ды героях Warhammer 40k. Задача складаная, але спадзяёмся, што вынік вам спадабаецца! У першай частцы мы пазнаёмімся с Міхаілам, і адразу скокнем у скарочаны аповед аб асноўных паняццях сусвету, крыху пагаворым пра скарочаны змест і пра гісторыю стварэння Warhammer 40k. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету Warhammer 40k: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 3:50 Знаёмства з Міхаілам 6:00 Як з'явіўся Вархамер 12:00 Як Міхаіл трапіў у Ваху 15:49 Што такое варгейм і як гуляюць у настольную Ваху 32:40 Калі і як Вархамер падзяліўся на фэнтэзі і 40к 36:58 Чым натхняліся стваральнікі сусвету 39:50 Кароткая гісторыя і змест сусвету 54:50 Варп, імматэрыўм, эфір, псайкеры і магія 58:28 Богі Хаоса 1:02:10 Разлом, астранамікон і падарожжы па Варпу 1:11:21 Камунікацыя 1:15:35 Тэхналогія як рэлігія 1:24:36 Стандартныя шаблоны 1:27:20 Якімі мовамі карыстаюцца у Вахе 1:31:06 Вандроўкі ў часе ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/28 ПАДТРЫМАЦЬ ЦЁМНЫ ЛЁС 🔹 Праз Patreon: https://www.patreon.com/itbeard 🔹 Праз PayPal: https://www.paypal.com/paypalme/itbeard 🔹 Праз крыптагрошы: https://itbeard.com/support#crypto ЦЁМНЫ ЛЁС У ІНТЭРНЭЦЕ 🔻 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔻 Twitter: https://twitter.com/ciomnylos 🔻 Сайт: https://itbeard.com/ciomnylos #цёмнылёс #фантастыка #warhammer

Duration:01:35:40