У кантэксце-logo

У кантэксце

Politics

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркі размаўляюць з замежнымі экспертамі пра актуальныя міжнародныя падзеі, якія прама ці ўскосна ўплываюць на Беларусь.

Location:

United States

Genres:

Politics

Description:

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркі размаўляюць з замежнымі экспертамі пра актуальныя міжнародныя падзеі, якія прама ці ўскосна ўплываюць на Беларусь.

Language:

Russian


Episodes
Ask host to enable sharing for playback control

Літва: Як пагроза нацыянальнай бяспекі на межах краіны згуртавала літоўскае грамадства?

4/25/2024
Як Літва рыхтуецца да магчымай расейскай агрэсіі, ці ёсць палярызацыя ў літоўскім грамадстве, як доўга Літва гатова дапамагаць беларускім дэмакратычным сілам? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” абмяркоўваем гэтыя і іншыя складаныя пытанні з літоўскім палітолагам Лаурынасам Йонавічусам.

Duration:00:31:10

Ask host to enable sharing for playback control

ЗША: беларусы больш галасуюць за рэспубліканцаў

4/11/2024
Пачынаем трэці сезон падкаста «У кантэксце» размовай з Ларысай Свечын – беларускай, якая змагла стаць мэрам у амерыканскім горадзе Санні-Айлс-Біч. Абмяркоўваем, наколькі цяжка быць палітыкам у ЗША, розніцу паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі і як вынік прэзідэнцкіх выбараў у ЗША паўплывае на Беларусь і Усходнюю Еўропу.

Duration:00:29:10

Ask host to enable sharing for playback control

Ад Фінляндыі да Ізраіля, ад дэмакратый да дыктатур. Вынікі другога сезону “У кантэксце”

6/28/2023
Што паслухаць, у якіх выпусках шукаць надзею і аптымізм? Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік разважаюць пра ўрокі гісторыі і вопыт іншых краінаў, якія абмеркавалі з гасцямі падкаста ў другім сезоне.

Duration:00:34:27

Ask host to enable sharing for playback control

Грузія — новы сатэліт Расеі?

6/14/2023
Што адбываецца ў знешняй палітыцы Грузіі? З аднаго боку, Абхазія і Паўднёвая Асетыя пад акупацыяй Расеі, а з іншага боку ўрад Грузіі аднаўляе авіяспалучэнне з Масквой і не ўпускае апазіцыйных расейскіх палітыкаў у краіну. Ці ёсць шанец, што ўрад краіны зменіцца ў выніку парламенцкіх выбараў 2024 года і Грузія зноў вернецца на шлях еўраінтэграцыі? У […]

Duration:00:35:56

Ask host to enable sharing for playback control

Ізраіль — дэмакратыя пад пагрозай?

5/31/2023
Што адбываецца ва ўнутранай палітыцы Ізраіля, як ізраільцяне за месяц пратэстаў спынілі судовую рэформу, якое стаўленне да беларусаў? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем пра эміграцыю і стаўленне да беларусаў у Ізраілі з Аляксандрам Фруманам, выхадцам з Беларусі, прадстаўніком Народнай амбасады ў Ізраілі.

Duration:00:43:25

Ask host to enable sharing for playback control

Латвія: цяпер мы ведаем, што інтэграцыя ў НАТА і ЕС была адзіным шляхам захаваць незалежнасць

5/10/2023
У новым выпуску падкаста «У кантэксце» размаўляем пра Латвію – краіну, дзе 25% складаюць этнічныя рускія. У нас у гасцях латышска – беларускі публіцыст і сябра прэзідыума Рады БНР Алесь Чайчыц. Размаўляем пра тое, чаму ў Латвіі мала беларусаў, як краіна праходзіць праз дэрусіфікацыю і ці гатова Латвія да жалезнай заслоны.

Duration:00:30:04

Ask host to enable sharing for playback control

Лічбавы сусвет: будучыня нейрасетак і штучнага інтэлекту

4/26/2023
Новы выпуск падкаста “У кантэксце” прысвечаны будучыні лічбавага сусвету. ChatGPT набірае папулярнасць ва ўсім свеце, некаторыя разглядаюць яго як пагрозу, іншыя актыўна выкарыстоўваюць яго ў сваёй працы. У гэтым выпуску размаўляем пра лёс беларускіх айцішнікаў, лічбавы сусвет і нейрасеткі з беларусам, супрацоўнікам кампаніі META, Славай Цывіна.

Duration:00:39:10

Ask host to enable sharing for playback control

Арменія – дэмакратыя ў пастцы расійскага ўплыву

4/12/2023
У новым выпуску “У кантэксце” размаўляем з былым дарадцам міністра замежных справаў Арменіі, незалежным палітолагам Сцяпанам Грыгаранам. Абмяркоўваем канфлікт у Нагорным Карабаху, параўноўваем пратэсты ў Арменіі і Беларусі і разбіраемся ў тым, наколькі Расія мае ўплыў на сітуацыю ў Арменіі.

Duration:00:32:27

Ask host to enable sharing for playback control

Гішпанія: “Мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі патрабуе цяжкіх кампрамісаў”

3/29/2023
У новым выпуску размаўляем з беларускамоўнай паэткай з Гішпаніі Áнхелай Эспінóса Руíc. Гутарым пра пераход ад дыктатуры Франка да дэмакратыі, амністыі злачынстваў і чаму Беларусь можа з гэтага навучыцца, а таксама пра культуру малых народаў і чаму так важна захоўваць беларускую мову.

Duration:00:30:13

Ask host to enable sharing for playback control

Фінляндыя: у паўночнаеўрапейскім кантэксце Фінляндыя найбольш кансерватыўная

3/15/2023
У другім выпуску новага сезона размаўляем з даследчыкам Раманам Урбановічам пра Фінляндыю. Абмяркоўваем памяць Зімняй вайны 1939г., адмову Фінляндыі ад ваеннага нейтралітэту, схаваны кансерватызм фінаў і скандал з прэм’ер-міністаркай Санай Марын.

Duration:00:43:36

Ask host to enable sharing for playback control

Польшча на мяжы новага жалезнага занавесу?

3/1/2023
Пачынаем другі сезон падкаста «У кантэксце» размовай з журналістам «Rzeczpospolita» Русланам Шошыным, які напісаў кнігу пра Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем палярызацыю польскага грамадства, надыходзячыя парламенцкія выбары і верагоднасці змены ўраду. Ці ёсць польскі імперыялізм і як сёння палякі ставяцца да беларусаў? Якія перспектывы эскалацыі паміж Польшчай і афіцыйным Мінскам?

Duration:00:35:09

Ask host to enable sharing for playback control

Падсумаванне сезону “У кантэксце”: выклікі і планы на будучыню

12/28/2022
Апошні выпуск першага сезону падкаста “У кантэксце”. У гэтым эпізодзе вядоўцы Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік дзеляцца сваімі думкамі пра гасцей, рэкамендуюць свае любімыя эпізоды і распавядаюць пра планы на будучыню. Чакайце наступнага сезону і пакідайце свае прапановы пад гэтым выпускам!

Duration:00:30:13

Ask host to enable sharing for playback control

Германія: немцы з непакоем глядзяць у будучыню

12/21/2022
Сёмы эпізод падкаста “У Кантэксце”. У новым выпуску разам з палітолагам Андрэасам Умландам разважаем пра тое, што адбываецца з грамадскай думкай у Германіі, ці адрозніваецца яна дагэтуль на захадзе і ўсходзе краіны, чаму так павольна перадаецца зброя ва Украіну і ці гатовыя немцы да новай патэнцыйнай хвалі ўкраінскіх уцекачоў.

Duration:00:39:15

Ask host to enable sharing for playback control

Буратыя — калонія ці глыбокая правінцыя Расіі?

12/7/2022
Шосты эпізод падкаста “У кантэксце”. У гэтым выпуску вядомая актывістка і журналістка з Буратыі Яўгенія Балтатарава разважае пра розніцу паміж рускімі і буратамі, стаўленне буратаў да вайны, крыўду буратаў на ўкраінцаў за расізм, а таксама пра (не)магчымасці здабыцця незалежнасці.

Duration:00:45:25

Ask host to enable sharing for playback control

Турцыя: на мяжы спаборніцтва і супрацоўніцтва

11/23/2022
Пяты выпуск падкаста “У кантэксце”. У гэты раз з турэцкім журналістам Хаканам Аксаі абмяркуем, што адбываецца з турэцкім грамадствам напярэдадні выбараў, ці застанецца Эрдаган ва ўладзе пасля 2024. Акрамя таго размаўляем пра спаборніцтва і супрацоўніцтва Анкары і Масквы, канфлікт у Нагорным Карабаху, і ці ведаюць туркі, хто такія “белыя рускія”.

Duration:00:46:31

Ask host to enable sharing for playback control

Казахстан перад выбарам

11/9/2022
Новы выпуск падкаста “У кантэксце”. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Казахстане абмяркоўваем, як змянілася ўнутраная і знешняя палітыка Казахстана пры Такаеве, як вайна ва Украіне ўплывае на грамадства, а таксама пратэсты і набліжаючыся прэзідэнцкія выбары з былой журналісткай з Казахстана і даследчыцай у сферы камунікацый Святланай Чуйкінай.

Duration:00:33:37

Ask host to enable sharing for playback control

Літва: усю Беларусь не вывезці

10/26/2022
Трэці эпізод падкаста Цэнтра новых ідэй «У кантэксце». У гэтым выпуску Віціс Юрконіс – дырэктар віленскага офіса Freedom House, разважае, як доўга Літва будзе падтрымліваюць беларусаў, у чым адказнасць беларусаў за сітуацыю, у якой мы апынуліся сёння? Як змяняецца стаўленне літоўцаў да беларусаў? У чым роля Літвы як палітычнага актара ў ЕС? Гэтыя і іншыя […]

Duration:00:36:36

Ask host to enable sharing for playback control

Беларусы – ахвяры, расіяне – агрэсары. Што думаюць украінцы пра беларусаў?

10/12/2022
Другі выпуск падкаста “У кантэксце”. У гэтым выпуску Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра стаўленне ўкраінцаў да беларускіх грамадзян, апазіцыі ды ўладаў. Госця родам з Марыўпаля, дацэнтка Карына Шырокіх, разважае пра тое, калі ўкраінцы вярнуцца з Еўропы, акрэслівае вобраз беларусаў ва Украіне, і тлумачыць, чаму Зяленскі не сустракаецца з Ціханоўскай.

Duration:00:31:15

Ask host to enable sharing for playback control

Правыя ва ўрадзе і канец нейтралітэта: Швецыя пасля выбараў

9/28/2022
“У кантэксце» — новы падкаст Цэнтра новых ідэй! Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць з замежнымі экспертамі пра іх краіны ды стаўленне да падзеяў у нашым рэгіёне. Чым адрозніваюцца кантэксты нашых краін і які ўплыў міжнародныя падзеі маюць на Беларусь? Пра гэта і іншае — новы падкаст Цэнтра новых ідэй “У […]

Duration:00:45:12