Superdudko-logo

Superdudko

Arts & Culture Podcasts

Самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

Location:

Belarus

Description:

Самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

Language:

Belarusian


Episodes

Уладзімір Казлоў

5/17/2023
Магілеўчанін Уладзімір Казлоў, аўтар культавых кніг "Гопники", "Школа", "СССР" ды шматлікіх іншых. Уладзімір здолеў напісаць яскравую дэбютную кнігу, якая адразу зрабіла яго папулярным. Потым прыйшла супраца з буйнымі выдавецтвамі, замовы на нон-фікшн пра моладзевыя субкультуры. Але мода на незалежны рух хутка сыйшла. Як жыве пісьменнік далей? Ці змяніліся яго погляды, густы і творчыя прынцыпы?

Duration:00:50:14

Усевалад Сцебурака

5/3/2023
Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга "Сцебуракаў лёс" вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс "Залатога апострафа" за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепшая вершаванка паэта Сцебуракі.

Duration:01:28:31

Канстанцін Сцешык

4/19/2023
Новы госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п’есах шырока ставяць у тэатрах Расіі і Беларусі. А летась выйшаў раман “Сердце горбуна”. Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “новай драмы”. А таксама з-за чаго растуць гарбы і чаму кладуць у труны.

Duration:01:05:12

Уладзімір Сцяпан

4/5/2023
Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.

Duration:01:24:48

Наста Грышчук

2/28/2023
Літаратурная крытыка як мастацтва. Густ як вышэйшы суддзя.

Duration:00:57:38