Адвечным шляхам-logo

Адвечным шляхам

Ігнат Абдзіраловіч

Ідэі аўтара, сфармуляваныя яшчэ ў 1921 г., здольныя патрапіць у самае сэрца чытача – настолькі глыбінныя праблемы беларускай экзыстэнцыі яны закранаюць. Абдзіраловіч разглядае Беларусь як граніцу паміж Усходам і Захадам, а грунтоўнай адзнакай...

Location:

United States

Description:

Ідэі аўтара, сфармуляваныя яшчэ ў 1921 г., здольныя патрапіць у самае сэрца чытача – настолькі глыбінныя праблемы беларускай экзыстэнцыі яны закранаюць. Абдзіраловіч разглядае Беларусь як граніцу паміж Усходам і Захадам, а грунтоўнай адзнакай беларускай гісторыі бачыць духоўнае ваганьне паміж Усходам і Захадам. “Нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць Усходу, а з другога боку – большая аб'ектыўнасьць і болей чалавечае захаваньне Захаду. Жыцьцё вымагала сінтэзу, згарманізаваньня абодвух кірункаў, але гэта... зрабілася немагчымым”. Калі беларускі народ не стварыў выразнай культуры, дык гэта дзеля таго, што ў гістарычнай спадчыне яго была вялікая трагэдыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапэйскім народам: Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змаганьня двох кірункаў эўрапэйскай культуры – заходняга і ўсходняга. Граніца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Ўкраіну і хаваецца ў балканскіх краёх. Дык якую параду дае Абдзіраловіч? Сапраўднай падставай жыцьця, паводле яго, можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку: у штодзеннай працы, ў сямейных адносінах, ў грамадзянскім руху. Толькі тады жыцьця ня будзе сьціскаць форма і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненьне быць тварцом. Duration - 1h 30m. Author - Ігнат Абдзіраловіч. Narrator - Людміла Сідарэвіч. Published Date - Monday, 30 January 2023.

Language:

Belarusian


Premium Chapters
Premium

Duration:00:00:12

Duration:00:26:55

Duration:00:19:27

Duration:00:31:20

Duration:00:12:14

Duration:00:00:13